31/08/2026
Сёння ў таго дзядзькі з фатаздымку (з геніяльным фаташопам) - ДЗЕНЬ НАРОДЗІНАЎ!
Узрост і год нараджэння пакінем у тайне, бо ў свае 70 ён выглядае максімум на 30, таму выбачайце, не дазнаецеся!
Ну што-ж:
Усе самыя цікавыя праекты пачынаюцца з самых цікавых людзей. Каб атрымалася "Цудоўня", яе заснавальнік павінен быць трошкі з п̶р̶ы̶п̶і̶з̶д̶з̶ю̶ талентам! 🤠
Пан Нортан ведае, як даць кожнаму адчуць сябе на сваім месцы, як зрабіць "Цудоўню" домам, у які прыемна вяртацца. Ну, і сабраць вакол сябе таленавітых людзей - таксама талент!)
Карацей, сёння Дзень Народзінаў у добрага і вясёлага чалавека. Віншуем цябе, Андрэй! З любоўю, Цудоўня 🤝