07/12/2021
Прывітанне, спадарства!
Да калядаў і новага году засталося меньш за месяц. А гэта значыць, што самы час набываць прыгожыя елачныя цацкі для себя і ў падарунак.
У гэтым годзе прапаную не только цацкі з вышытым арнаментам, але і розныя іншыя. Гартайце фотаздымкі, чытайце апісанні, выбірайце і замаўляйце.
Усе цацкі зробленя ўласнаруч. Мытэрыялы: фетр, тканіна, ніткі, ленты. Усе элементы прышыты, а не прыклеены, Усярэдзіне напаўняльнік для падушак. Усё гэта значыць, што цацкі бяспечныя для маленькіх дзяцей і хатніх жывёл, а таксама вельмі лёгкія і падыдуць для самая маленькая ялінкі.
Пра аплату і дастаўку:
У Менску можна набыць пры сустрэчы, заплаціўшы наяўнымі альбо перавёўшы грошы на картку. Пры адпраўцы ў іншыя гарады -- только перадаплата.
У Менску прапаную самавываз (район Брылевічы) альбо дастаўку (5 рублёў, пры набыцці цацак на 50 рублёў і больш -- дастаўка безкаштоўная).
Па Беларусі адпраўлю поштай (таксама 5 рублёў перадаплата ці бескааштоўная дастаўка пры набыцці цацак на 50 рублёў і больш).
За мяжу адпраўлю з радасьцю, але ўлічвайце час дастаўкі. Прабачце, але не так ужо шмат часу да сьвятаў засталося, таму пасьпее даехать только які EMS, а гэта не самая танная паслуга. Але калі знойдзеце, з кім перадаць цацкі, -- калі ласка.
Дадатковыя замовы на цацкі з арнаментам і вышытымі каляровымі малюнкамі прымаць не буду. У наяўнасьці 7 набораў -- і ў гэтым годзе больш не будзе.
Выбірайце і замаўляйце!
Прапануйце сябрам і знаёмым.
Усім добрых дзён у чаканні святаў)