kniharnia.by

kniharnia.by Беларускія кнігі ў электронных фарматах (e-books) Выдаем беларускія электронныя кнігі, а аўтары і праваўладальнікі атрымліваюць справядлівыя ганарары.

!Новинка на kniharnia.by!Сборник рассказов Андрея Розума "Зелёный мяч".В книге собраны автобиографические рассказы, раск...
02/06/2021

!Новинка на kniharnia.by!

Сборник рассказов Андрея Розума "Зелёный мяч".

В книге собраны автобиографические рассказы, раскрывающие глубокие эмоциональные переживания взрослеющего ребёнка, этапы постижения окружающего мира. Родившиеся в СССР, выросшие в неполных семьях, шагнувшие с мягкого бабушкиного газона на неровный асфальт больших и не очень городов легко узнают себя и вновь испытают забытые эмоции.

📗 Купить электронную книгу: https://kniharnia.by/catalog/suchasnaya_proza/zelyenyy_myach/

20 красавіка — важная дата ў гісторыі дэтэктыўнага жанру. Бо менавіта ў гэты дзень 180 гадоў таму было апублікаванае пер...
20/04/2021

20 красавіка — важная дата ў гісторыі дэтэктыўнага жанру. Бо менавіта ў гэты дзень 180 гадоў таму было апублікаванае першае ў гісторыі літаратуры дэтэктыўнае апавяданне «Забойствы на вуліцы Морг» Эдгара Алана По.

Прачытаць гэты твор па-беларуску ў перакладзе Уладзіміра Шчаснага можна ў зборніку «Маска Чырвонае Смерці».

Купляйце электронную версію на нашым сайце: https://kniharnia.by/catalog/zamezhnaya_litaratura/maska_chyrvonae_smertsi/

Карлік Нос — адна з лепшых казак выдатнага нямецкага пісьменніка Вільгельма Гаўфа. Яго творы вылучаюцца сярод усіх вядом...
10/04/2021

Карлік Нос — адна з лепшых казак выдатнага нямецкага пісьменніка Вільгельма Гаўфа. Яго творы вылучаюцца сярод усіх вядомых нам казак сваёй самабытнасцю і арыгінальнасцю. Незвычайныя, часам фантастычныя сюжэты, неверагодныя прыгоды і ператварэння герояў настолькі зачароўваюць чытачоў, што яны нібы пераносяцца ў чароўны свет казкі і становяцца ўдзельнікамі ўсіх дзіўных падзей.

Купіць электронную кнігу: https://kniharnia.by/catalog/dzetsyam/karlik_nos/

У класічным беларускім пісьменстве заўсёды было зашмат ідэй, патрыятызму і паэзіі чыстае красы, але катастрафічна бракав...
07/04/2021

У класічным беларускім пісьменстве заўсёды было зашмат ідэй, патрыятызму і паэзіі чыстае красы, але катастрафічна бракавала фізічнага цела. Традыцыйныя героі беларускай літаратуры заўсёды выглядалі нібы сатканымі з кветкавага пылку, але амаль пазбаўленымі мяса, крыві, касцей, а таксама натуральных фізіялагічных жаданняў.

Вы можаце сабе ўявіць эрагенныя зоны Ядвісі з коласаўскіх “На ростаннях”? А мінет ці кунілінгус меліжаўскіх Васіля Дзятліка і Ганны Чарнушкі? Быкаўскае «Дажыць да світанку» выклікае у вас адно мілітарныя асацыяцыі, але не думкі пра жарсць, якая знясільвае ненажэрных каханкаў?

Законы прыроды адназначныя, і для прыгожага пісьменства таксама: песцік вымагае тычынкі, Інь–Янь, і без гэтага немажлівае натуральнае апладненне. Калі ў літаратуры нарэшце з’яўляецца фізічнае цела – яе прыўкрасная душа цяжарыць, дэкаратыўныя кветкі саступаюць месца завязі, а краскі на галінках неўзабаве абарочваюцца пладамі.

Купіць электронны зборнік беларускай эратычнай прозы «Дванаццаць актаў» можна тут: https://kniharnia.by/catalog/suchasnaya_proza/dvanatstsats_akta/

Кніга Марыі Роўды ўяўляе сабой зборнік апавяданняў і аповесцяў, напісаных на мяжы дваццатага і дваццаць першага стагоддз...
05/04/2021

Кніга Марыі Роўды ўяўляе сабой зборнік апавяданняў і аповесцяў, напісаных на мяжы дваццатага і дваццаць першага стагоддзяў. Героі твораў — гэта моладзь дзевяностых, якая шукае сябе, сапраўднае каханне і свае карані на разломе часу, калі здаецца, што паўстае цалкам новая Беларусь. Ці знаходзяць героі ў сярэднім веку тое, што шукалі ў маладосці, якую яны стварылі будучыню, з самаіроніяй, сумам і любоўю распавядаецца аўтарам у творах новага тысячагоддзя.

Купіць электронную кнігу: https://kniharnia.by/catalog/publitsystyka/klinichny_vypadak_albo_daremnyya_tsyeki/

🎂 30 сакавіка дзень нараджэння святкуе пісьменнік Севярын Квяткоўскі.📕 Зборнік «Фрашкі да пляшкі» — суплёт кароткіх жыцц...
30/03/2021

🎂 30 сакавіка дзень нараджэння святкуе пісьменнік Севярын Квяткоўскі.

📕 Зборнік «Фрашкі да пляшкі» — суплёт кароткіх жыццёвых гісторый пра вядомых беларускіх палітыкаў, музыкаў, літаратараў, мастакоў, журналістаў, а таксама паспалітых людзей: выкладчыкаў, міліцянтаў, рабочых, таксістаў, мытнікаў, памежнікаў, бізнесоўцаў, эмігрантаў і дзяцей. Аўтар малюе карціну жыцця беларусаў новай эпохі — эпохі Незалежнасці.

Смешныя паводле формы, фрашкі закранаюць сур’ёзныя тэмы ўзаемадачынення творцы і ўлады, паўстання беларускай мовы як элітарнай, а не калхознай, з'яўленьня новай генерацыі, для якой ідэя беларушчыны не лубок, а спосаб самаідэнтыфікацыі ў прасторы і часе.

«Фрашкі да пляшкі» можна чытаць як ураздроб, так і адным цэлым тэкстам, які можна назваць эсэ, а можна — прыгодніцкім раманам.

📱Гэтую і іншыя электронныя кнігі Севярына Квяткоўскага можна купіць тут: https://kniharnia.by/authors/sevyaryn-kvyatkouski/

Тоні Парсанз «Мужчына і хлопчык»Самы папулярны раман Тоні Парсанза, які стаў міжнародным бэстселерам і заваяваў званне «...
17/03/2021

Тоні Парсанз «Мужчына і хлопчык»

Самы папулярны раман Тоні Парсанза, які стаў міжнародным бэстселерам і заваяваў званне «Кнігі года» ў Вялікабрытаніі. Кранальная і адначасова смешная гісторыя Гары Сільвера — чалавека, якому не шанцуе. Здавалася б, чаму яму не жывецца — усё, пра што марыць кожны, у яго ўжо ёсць: добрая праца, жонка, выдатны сын. Але толькі разбурыўшы сваё шчасце ўласнымі рукамі і апынуўшыся сярод руінаў, Гары пачынае задумвацца пра сэнс існавання.

Купіць электронную кнігу: https://kniharnia.by/catalog/zamezhnaya_litaratura/muzhchyna_i_khlopchyk/

Если влить под веко две капли DV, можно посмотреть на мир глазами другого человека. DV — самый верный способ выразить не...
16/03/2021

Если влить под веко две капли DV, можно посмотреть на мир глазами другого человека. DV — самый верный способ выразить невыразимое. DV вызывает привыкание. В Mаленькой империи DV под запретом.

Вы держите в руках контрабандный пузырек...

Книга Елены Васильевой "Гомер и Ева" точно найдёт чем вас удивить. Купить электронную книгу: https://kniharnia.by/catalog/suchasnaya_proza/gomer_i_eva/

Да журналіста недзяржаўнай газеты Паўла Кміціча звяртаецца супрацоўнік КДБ: ён прапануе напісаць артыкул пра містычны Ор...
26/02/2021

Да журналіста недзяржаўнай газеты Паўла Кміціча звяртаецца супрацоўнік КДБ: ён прапануе напісаць артыкул пра містычны Ордэн Прамяністых, які існаваў у 1920-я гады. Журналісту даюць эксклюзіўны доступ да дакументаў з архіву КДБ. Ордэн Прамяністых мае сваю рэліквію — таямнічы сшытак Тамаша Зана, заснавальніка таварыстваў філаматаў і філарэтаў. За сшыткам палюе невядомы забойца, які знішчае чальцоў Ордэна Прамяністых... Вывучаючы гісторыю Ордэна, Кміціч сам становіцца ўдзельнікам гульні спецслужбаў напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2010 года.

📱Купіць электронную кнігу Змітра Дзядзенкі "Ордэн Прамяністых": https://kniharnia.by/catalog/suchasnaya_proza/orden_pramyanistykh/

24 лютага нарадзіўся Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін!Ён з дзяцінства засвойваў скарбы вуснай народнай творчасці, і...
24/02/2021

24 лютага нарадзіўся Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін!

Ён з дзяцінства засвойваў скарбы вуснай народнай творчасці, і гэта стала натхненнем для яго будучых твораў. У кнізе "Вушацкі словазбор" пад адной вокладкай сабраныя неацэнныя скарбы беларускай мовы, якія Барадулін, пачынаючы са школьных гадоў, бесперапынна занатоўваў за роднымі і землякамі.

Асобныя словы, прымаўкі й пад’ялдычкі, зычэнні і грозьбы, а таксама народны каляндар, замовы, стравы, звычаі, гаспадарчыя і жыццёвыя парады і шмат іншага. Трэці раздзел склалі запісы жывой ушацкай гаворкі, у якіх і гісторыя, і побыт, і душа народа, — усё жыццё, як яно ёсць.

📘Купіць электронную кнігу: https://kniharnia.by/catalog/klasiki_belaruskay_litaratury/vushatski_slovazbor_rygora_baradulina/

"Тры сястры-камікадзэ з Расонаўз даху скочылі без парасонаў.Зьехаў дах з галавы!..Іх цяпер ад травыаддзірае касільнік га...
13/02/2021

"Тры сястры-камікадзэ з Расонаў
з даху скочылі без парасонаў.
Зьехаў дах з галавы!..
Іх цяпер ад травы
аддзірае касільнік газонаў."

🎂 Такім хуліганскім вершыкам нагадваем вам, што сёння дзень нараджэння святкуе паэт і перакладчык Andrej Khadanovich Андрэй Хадановіч!

У гэтую кнігу ўвайшлі 100 пяцірадкоўяў-лімерыкаў, напісаных у традыцыях ангельскага абсурду і перанесеных аўтарам на беларускую глебу. Кніга адрасаваная ўсім аматарам паэзіі, геаграфіі і проста пасмяяцца.

Купіць электронную кнігу: https://kniharnia.by/catalog/suchasnaya_paeziya/zemlyaki_albo_belaruskiya_limeryki/

А з якой прылады вы звычайна чытаеце электронныя кнігі? Тэлефон, планшэт ці электронная чыталка?На kniharnia.by вы можац...
06/02/2021

А з якой прылады вы звычайна чытаеце электронныя кнігі? Тэлефон, планшэт ці электронная чыталка?

На kniharnia.by вы можаце знайсці розныя фарматы кніг: epub, mobi, pdf, txt, doc, fb2. Вы з лёгкасцю можаце набыць кнігі, якія вам спадабаліся, і ўжо праз імгненне чытаць іх на сваіх прыладах.

Мы вельмі хочам, каб дзякуючы новым тэхналогіям цікавая беларуская кніга дайшла да як мага больш шырокай аўдыторыі па ўсім свеце.

Address

Улица Марьевская 7А
Minsk
220034

Alerts

Be the first to know and let us send you an email when kniharnia.by posts news and promotions. Your email address will not be used for any other purpose, and you can unsubscribe at any time.

Contact The Business

Send a message to kniharnia.by:

Share

Category