Кнігарня Ў

Кнігарня Ў Кнігарня Ў

Беларуская сучасная драматургія? Вось!⠀⠀⚡ Пабудзіць прынцэсу⠀💫Шукайце тут: https://lohvinau.by/product/%d0%bf%d0%b0%d0%b...
23/02/2026

Беларуская сучасная драматургія? Вось!
⠀⠀
⚡ Пабудзіць прынцэсу
⠀
💫Шукайце тут: https://lohvinau.by/product/%d0%bf%d0%b0%d0%b1%d1%83%d0%b4%d0%b7%d1%96%d1%86%d1%8c-%d0%bf%d1%80%d1%8b%d0%bd%d1%86%d1%8d%d1%81%d1%83-%d0%ba%d1%81%d0%b5%d0%bd%d1%96%d1%8f-%d1%88%d1%82%d0%b0%d0%bb%d0%b5%d0%bd%d0%ba%d0%be%d0%b2/

П’еса Ксеніі Шталенковай — гэта прыгодніцкая казка, у якой чытача сустрэнуць новыя героі. Прынцэса-вынаходніца Ліяна, што заснула на сто гадоў. Каралеўскі сакратар Аляксандр, чыё пакліканне — праявіць розум, смеласць і добрае сэрца. Загадкавая фея Рамона і слаўны рыцар Базіле. А таксама Гектар — вастракрылы кіпцюрасты серпахвосты залатагрывы агнядышны люты цмок.
⠀
Ілюстрацыі і каліграфія Марыны Анішчык.

Кніга паэзіі і выбраных эсэ сучаснай нямецкамоўнай аўтаркі Норы Гомрынгер у нашай традыцыйнай рубрыцы  #пятніцагэтаверш⠀...
20/02/2026

Кніга паэзіі і выбраных эсэ сучаснай нямецкамоўнай аўтаркі Норы Гомрынгер у нашай традыцыйнай рубрыцы #пятніцагэтаверш
⠀⠀⠀ ⠀
⚡ (З)начныя даследаванні
⠀⠀⠀⠀⠀
🔹🔹🔹
⠀
•
У паштовай скрыні,
Такой вялікай бляшанцы, якую ўсталявалі,
калі перасталі разносіць газеты
— бо каму то было па кішэні? — і замест
якой усталявалася ўласная адказнасць за распаўсюд,
Восенню з’яўляецца
Непадазроная колькасць лісткоў
Неспісаных, без адрасанту, напрамкаў
І мэтаў, так што я думаю, усе яны ад цябе
І ніводзін не вернецца ў тваю ўласнасць.
Магчыма, вецер паскладаў іх туды
Або маці, якая сваіх дзяцей
Адпусціць не хоча.
У нашай вёсцы мы захоўваем усё так як ёсць.
Мы назіраем за сцежкамі і шэпчам крокі.
Мы надзяляем сэнсам знакі ад ніадкуль.
⠀⠀
Нора Гомрынгер – зорка паэтычных слэмаў Нямеччыны, майстра перфарматыўнай паэзіі, лаўрэаткі шматлікіх літаратурных прэмій.
Пераклад: Ірына Гермасімовіч і Вольга Гапеева
⠀⠀⠀
Шукайце тут: https://lohvinau.by/product/%d0%b7%d0%bd%d0%b0%d1%87%d0%bd%d1%8b%d1%8f-%d0%b4%d0%b0%d1%81%d0%bb%d0%b5%d0%b4%d0%b0%d0%b2%d0%b0%d0%bd%d0%bd%d1%96-%d0%bd%d0%be%d1%80%d0%b0-%d0%b3%d0%be%d0%bc%d1%80%d1%8b%d0%bd%d0%b3%d0%b5%d1%80/

Наш хіт!⠀⚡ Падарожжы Беньяміна ІІІ⠀Неверагодны Мэндэлэ Мойхер-Сфорым напісаў гэты раман на ідышы ў ХІХ стагоддзі, у ХХ —...
19/02/2026

Наш хіт!
⠀
⚡ Падарожжы Беньяміна ІІІ
⠀
Неверагодны Мэндэлэ Мойхер-Сфорым напісаў гэты раман на ідышы ў ХІХ стагоддзі, у ХХ — перастварыў на іўрыце, а цяпер, у ХХІ стагоддзі, пасля перакладаў на шматлікія мовы свету, выходзіць беларуская версія, падрыхтаваная Цэнтрам беларуска-яўрэйскай культурнай спадчыны ў супрацы з выдавецтвам Логвінаў. Шукайце па спасылцы:
⠀
Шукайце тут: https://lohvinau.by/product/%d0%bf%d0%b0%d0%b4%d0%b0%d1%80%d0%be%d0%b6%d0%b6%d1%8b-%d0%b1%d0%b5%d0%bd%d1%8c%d1%8f%d0%bc%d1%96%d0%bd%d0%b0-%d1%96%d1%96%d1%96-%d0%bc%d1%8d%d0%bd%d0%b4%d1%8d%d0%bb%d1%8d-%d0%bc%d0%be%d0%b9%d1%85/

⠀
💫 Пра кнігу:
⠀
Мэндэлэ Мойхер-Сфорым — усмешлівы пачынальнік сур’ёзнай яўрэйскай літаратуры. Той, хто вярнуў біблійную мову іўрыт, а таксама ўключыў мову мястэчак — ідыш, у шэрагі чынных і плённых гульцоў сусветнага пісьменства.
⠀
Падарожжы Беньямiна III — сатырычны раман пра чалавека, з якім здарылася раптоўнае прабуджэнне ад утульнага рабства. Яго першыя крокі ад скутасцяў рэзервацыі да гарызонтаў вольнасці. Месца дзеяння — беларускае мястэчка. Героі — тутэйшыя людзі.

Героі Гласкі кахаюць, працуюць, змагаюцца за сэнс у бязлітасных абставінах, губляюць надзею, п’юць і мрояць. І не чакаюц...
18/02/2026

Героі Гласкі кахаюць, працуюць, змагаюцца за сэнс у бязлітасных абставінах, губляюць надзею, п’юць і мрояць. І не чакаюць шкадавання. Гэта літаратура, напісаная з агнём і на нервах, перакладзеная на дзясяткі моў свету і экранізаваная вялікімі рэжысёрамі. Проза Марэка Гласкі дагэтуль чытаецца як выклік.
⠀
⚡Першы крок у аблоках. Марэк Гласка
⠀
Шукайце тут: https://lohvinau.by/product/%d0%bf%d0%b5%d1%80%d1%88%d1%8b-%d0%ba%d1%80%d0%be%d0%ba-%d1%83-%d0%b0%d0%b1%d0%bb%d0%be%d0%ba%d0%b0%d1%85-%d0%b2%d1%8b%d0%b1%d1%80%d0%b0%d0%bd%d1%8b%d1%8f-%d0%b0%d0%bf%d0%b0%d0%b2%d1%8f%d0%b4%d0%b0/
⠀
Марэк Гласка (1934–1969) — бунтар, легенда, аўтар, забаронены ў Польшчы на дзесяцігоддзі, — упершыню выходзіць у беларускіх перакладах. Зборнік знаёміць з выбранымі апавяданнямі Гласкі, дэбютнымі і крыху пазнейшымі: жорсткімі, кранальнымі, поўнымі трывогі і пяшчотымі адначасова. Яны сталі голасам пакалення 1950-х — моладзі, расчараванай пасляваенным светам і душнай рэчаіснасцю.
⠀⠀ ⠀⠀ ⠀
💫 пераклад: Марыя Пушкіна

 #урывак⠀Тры сябры выпраўляюцца ў рыбу. Максім мусіць злавіць ляшча. Ён добра ведае стратэгію і тактыку лоўлі вялікай ры...
17/02/2026

#урывак
⠀
Тры сябры выпраўляюцца ў рыбу. Максім мусіць злавіць ляшча. Ён добра ведае стратэгію і тактыку лоўлі вялікай рыбы, шматлікія хітрыкі. Але вось ужо два гады яму не шанцуе. Ці дасьць ён рады гэтым разам? Ці выцягне ляшча?
⠀
Ці змогуць вячоркі з алькаголем ля вогнішча скончыццы паанажлўшчынай? Можа быць, мясцовыя скрадуць вуды? А калі сяброў разарве мядзьведзь? Нельга выключаць пытаньня «А ці ня ўтопіцца хто зь іх?» Як завуць двух астатніх сяброў і чым будуць займацца яны? Адказы на гэтыя загадкі — тут:
⠀
⚡ Таўсціла і лешч | Андрэй Адамовіч
⠀
Шукайце кнігу на нашым сайце: https://lohvinau.by/product/%d1%82%d0%b0%d1%9e%d1%81%d1%86%d1%96%d0%bb%d0%b0-%d1%96-%d0%bb%d0%b5%d1%88%d1%87-%d0%b0%d0%bd%d0%b4%d1%80%d1%8d%d0%b9-%d0%b0%d0%b4%d0%b0%d0%bc%d0%be%d0%b2%d1%96%d1%87/
⠀
«– І каб ані цягаў. Каб не цягаў. Каб ані бачыў яго, ані чуў. Каб анібачыў. Каб ані кругоў па вадзе. Кабані кругоў. Каб вышмаргнуўся шнур. Каб вышмаргнуўся. Каб зламаў зазубень. Каб зазупень. Каб ані лускі табе. Кабані лускі. Каб ані сэлфі зь ім. Ані сэлфі. Каб матыль падох. Каб падох. Каб апарыш – у мух. Кабу мух. Каб ані лускі, каб ані хваста! Кабані хваста. Амін!
⠀
Марыя й Максім усталі з каленяў. Да пачатку малітвы мужчына піў гарбату. Ён зрабіў на дваіх, але жонка, толькі ўвайшоўшы ў кухню, укленчыла й не варушыла тварам, пакуль Максім не далучыўся да яе. Цяпер, адмаліўшыся на рыбалку, яны селі за стол.
⠀
– Як думаеш, прыйдзе лешч? – запыталася Марыя.
– Не, – без інтанацыі адказаў муж. – Ня прыйдзе, бо ня мае ног. І ня клюне, бо ня мае клявала. І не паркану, бо ня маю талёнаў.
⠀
Жонка колькі разоў дробна кіўнула, паглядзела на мужа і ўсьміхнулася.
Прагноз на заўтра быў лепшым, чым на папярэднія восемдзесят восем дзён, калі Максім выпраўляўся ў рыбу. Ён езьдзіў штотыдзень, нават узімку, знаходзячы месца, дзе ня стаў лёд. Езьдзіў калі на адзін дзень, выправіўшыся зранку, а калі й на ноч.
⠀
І вось ужо восемдзесят восем рыбалак ён ня мог злавіць ляшча. Максім устаў. Жонка паклала далонь на плячо мужу.
⠀
– Вы дамовіліся на шэсьць. Будзеш чакаць.
⠀
Максім сеў на зэдлік каля стала. У пакоі залівіста заплакаў Ян. Марыя асьцярожна паставіла кубак на стол. Склала рукі, нібы зноў зьбіралася маліцца, устала на лік “сем” і пайшла да малога. Максім уключыў тэлевізар і падышоў да дзьвярэй у пакой. Ён пастаяў так з паўхвіліны. Жонка супакойвала сына, спрабуючы яго закалыхаць.
⠀
Максім вярнуўся на кухню і выйшаў на гаўбец. Узяўшы торбу, вынес яе ў вітальню, а сам вярнуўся на гаўбец. Акно ў пакой яшчэ не расчынілі, бо ў гэты час на дварэ было гарачэй. Запаліў. Стужка дыму, разьдзяліўшыся на два амаль аднолькавыя ланцужкі, нагадала яму сьпіраль ДНК, і мужчына падумаў, што ад таго ляшча, па якога едзе, сам ён адрозьніваецца вельмі нязначна – такая ж машына для абароны добра скамбінаваных бялкоў, што навучыліся капіяваць самі сябе.
⠀
Максім скрывіўся і сплюнуў, спрабуючы трапіць у галіну чарэшні, якая расла мэтры за тры. Сьліна трапіла на кару. У той самы момант ён падумаў і пра ДНК дрэва. Патушыў даўгі недапалак, крыху пастаяў нерухомы і выйшаў у вітальню.
⠀
Калі ён забэрсаў боты і выпрастаўся, Марыя зь Янам на руках выйшла з пакоя. Хлопчык ужо зусім ня спаў, хаця мусіў бы яшчэ з гадзіну. Максім адвёў вочы ад малога.
⠀
– Куды тата едзе? Ааа? Як думаеш, Яне?
⠀
Хлопчык не адказаў дый ня змог бы. Максім узяў малога й прытуліў да сябе. На хвіліну бацька адчуў, як б’ецца сынава сэрца, адразу ж прыгадаўшы выпадак з уласнага дзяцінства. Бацька адрэзаў галаву жывому карпу. І зь яе раўнамернымі, нібы адмеранымі мэтраномам, штуршкамі цякла густая, як мёд, амаль чорная, ліпкая кроў. Максім аддаў малога жонцы й адамкнуў дзьверы. Марыя памахала сынаваю рукою на разьвітаньне. Мужчына зачыніў за сабою дзьверы і націснуў на кнопку замка. Пасьля пстрычкі працёр вочы перадплеччам.
⠀
Максім пад’ехаў бяз чвэрці шэсьць. Швагер не адказаў на званок. Віктар жыў на Трактарным заводзе, у доме, які будавалі для ідэальных, а засялілі сапраўднымі працоўнымі. Ня ведаючы слова “ляпніна”, яны не заўважалі яе. Максім адчыніў акно, адкінуў крэсла, падумаўшы, што, каб карцінна нацягваць на вочы кепку, трэба яе завесьці. Заплюшчыў вочы й паляжаў колькі хвілінаў, але сон ня йшоў».

Аўтарка не імкнецца вытлумачыць жыццё людзей позняга Сярэднявечча і пачатку Новага часу, адно спрабуе адчуць тагачасныя ...
16/02/2026

Аўтарка не імкнецца вытлумачыць жыццё людзей позняга Сярэднявечча і пачатку Новага часу, адно спрабуе адчуць тагачасныя колеры і смакі:
⠀
⚡…І цуды і страхі
⠀
Шукайце тут: https://lohvinau.by/product/%d1%96-%d1%86%d1%83%d0%b4%d1%8b-%d1%96-%d1%81%d1%82%d1%80%d0%b0%d1%85%d1%96/
⠀ ⠀
Пад адной вокладкай сабраныя эсэ Вольгі Бабковай па гісторыі штодзённасці Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVII стст. Шматгадовая праца са старажытнымі рукапіснымі дакументамі дала магчымасць аўтарцы адгукнуцца ўласным голасам на «экзістэнцыяльнае рэха», якое паўстала паміж часам цяперашнім і часам мінулым.
⠀ ⠀
У другое, дапоўненае выданне кнігі дадаліся тры новыя тэксты: «Нашыя „бшчолы“», «Жыццё і смерць менскага земскага суддзі Грыгорыя Макаровіча» і «Тодараў дзень». Чацвёрты тэкст — «Чатыры Адамы» — нібы «выпадае» храналагічна, але шчыльна звязаны з архіўнымі росшукамі і нашай гісторыяй.

Гісторыя адной вёскі ў цэнтры Польшчы і сьвету, якая ахоплівае цэлае стагодзьдзе і складаецца з кароткіх гісторый яе жых...
13/02/2026

Гісторыя адной вёскі ў цэнтры Польшчы і сьвету, якая ахоплівае цэлае стагодзьдзе і складаецца з кароткіх гісторый яе жыхароў і іх рэчаў, дзе паўсядзённасьць ствараецца з мноства выразных дэталяў, а рэчаіснасьць пераплятаецца з міфам:
⠀
⚡ Правек ды іншыя часы. Вольга Такарчук
⠀
Шукайце тут: https://lohvinau.by/product/%d0%bf%d1%80%d0%b0%d0%b2%d0%b5%d0%ba-%d0%b4%d1%8b-%d1%96%d0%bd%d1%88%d1%8b%d1%8f-%d1%87%d0%b0%d1%81%d1%8b-%d0%b2%d0%be%d0%bb%d1%8c%d0%b3%d0%b0-%d1%82%d0%b0%d0%ba%d0%b0%d1%80%d1%87%d1%83%d0%ba-4/
⠀


«Правек – гэта месца, якое знаходзіцца ў цэнтры сусвету.


Прайсці Правек хуткім крокам з поўначы на поўдзень заняло б гадзіну. Гэтаксама з усходу на захад. А калі нехта захацеў бы абысці яго наўкола, павольным крокам, уважліва і ўдумліва ўва ўсё ўглядаючыся – гэта заняло б цэлы дзень. З ранку да вечара.


Паўночную мяжу Правеку ўтварае дарога з Ташава да Кельцаў, рухлівая і небяспечная, бо яна нараджае неспакой падарожжа. Гэтую мяжу ахоўвае анёл Рафаіл.


На поўдні мяжу Правеку вызначае мястэчка Яшкотлі, з касцёлам, прытулкам для састарэлых і нізкімі камянічкамі вакол гразкай плошчы. Месца гэтае – пагрозлівае, бо нараджае прагу ўладарыць і быць падуладным. З боку мястэчка Правек бароніць арханёл Гаўрыіл.


З поўдня на поўнач, ад Яшкотляў да кельцкай дарогі, ідзе Гасцінец, і Правек распасціраецца ад яго на абодва бакі.


Заходняя мяжа Правеку – гэта надрэчныя вільготныя лугі, трохі лесу і палац. Каля палаца знаходзіцца конезавод, адзін-адзіны конь з якога каштуе столькі ж, колькі ўвесь Правек. Коні належаць памешчыку, а лугі – пробашчу. Небяспека заходняй мяжы – западанне ў пыхлівасць. Гэтую мяжу сцеражэ арханёл Міхаіл.


На ўсходзе Правек абмяжоўвае рака Белка, якая аддзяляе ягоныя землі ад земляў Ташава. Пасля Белка зварочвае да млына, а мяжа сама бяжыць далей, па выганах, між кустоў алешніку. Небяспека гэтай мяжы – глупства, якое паходзіць з жадання памудрагеліць. Гэтую мяжу вартуе арханёл Урыіл.


У цэнтры Правеку Бог насыпаў гару, на якую штогод злятаюцца хмары хрушчоў. Таму людзі назвалі гэтае ўзвышша Хрушчовай Горкай. Бо справа Бога – ствараць, а справа людзей – называць.


З паўночнага захаду на поўдзень плыве рака Чорная, пад млыном яна зліваецца з Белкай. Чорная – глыбокая і цёмная. Яна цячэ праз лес і адлюстроўвае ягоны зарослы твар. Па Чорнай сплывае сухое лісце, а ў ейных бяздоннях змагаюцца за жыццё няўважлівыя жамярыцы. Чорная прарываецца праз карані дрэваў і падмывае лес. Часам на яе цёмнай паверхні закручваюцца віры, бо гэтая рака здольная быць гняўлівай і неўтаймоўнай. Штогод, позняй вясной, яна разліваецца па ксяндзовых лугах і там загарае на сонцы. Яна дазваляе жабам множыцца тысячамі. Ксёндз змагаецца з ёй усё лета, і штогод, у канцы ліпеня яна літасціва дазваляе сабе вярнуцца ў сваё ручво.


Белка плыткая і жвавая. Яна бяжыць шырокім пясчаным рэчышчам і нічога не хавае. Яна празрыстая і чыстая, і ад ейнага жоўтага дна адбіваецца сонца. Яна нагадвае вялікую бліскучую яшчарку. Свавольна пятляючы, яна шмыгае паміж таполяў. Цяжка прадбачыць ейныя хітрыкі. У адзін год яна можа зрабіць выспу з купы алешынаў, а пасля на дзесяцігоддзі адсунецца далёка ад дрэваў. Пясчана і залаціста пабліскваючы, Белка плыве праз пералескі, паплавы і сенажаці.


Пад млыном рэкі яднаюцца. Спачатку яны плывуць побач, нерашучыя, збянтэжаныя жаданай блізкасцю, а пасля ўпадаюць адна ў адну і адна ў адной губляюцца. Рака, што выплывае з гэтага тыгля пад млыном, ужо ані Белка, ані Чорная. Але затое гэтая рака магутная і без цяжкасці круціць кола млына, што меле зерне на хлеб.


Правек ляжыць над абедзвюма рэкамі і над трэцяй, што ствараецца з іх узаемнай пажадлівасці. Рака, што цячэ ад млына, пад якім злучаюцца Белка і Чорная, называецца Ракой і плыве далей, спакойная і дасканалая».

Кніга, якую прысвячаюць бацькам — гэта добрая кніга. А тут яшчэ і класны аўтар. Вітайце, кніга Дзяніса Трусава 😃⠀⠀⚡ Слоў...
12/02/2026

Кніга, якую прысвячаюць бацькам — гэта добрая кніга. А тут яшчэ і класны аўтар. Вітайце, кніга Дзяніса Трусава 😃
⠀⠀
⚡ Слоў моб
⠀
Трэцяя кніга Дзяніса Трусава — паэта і музыкі, які нарадзіўся ў 1978 годзе ў Наваградку, жыў у Горадні і Варшаве, Язеве, Штабіне, а з 2016-га жыве ў Ханоі, — гэта інтуітыўны суплёт вершаў, песень, лірычных мініяцюр і навел на англійскай, беларускай, в’етнамскай, польскай і рускай мовах.

Шукайце тут: https://lohvinau.by/product/%d1%81%d0%bb%d0%be%d1%9e-%d0%bc%d0%be%d0%b1-%d0%b4%d0%b7%d1%8f%d0%bd%d1%96%d1%81-%d1%82%d1%80%d1%83%d1%81%d0%b0%d1%9e/
⠀
💫 Чаму раім? З-за гэтага, напрыклад:
⠀
ніколі
⠀
чалавеканеба
кілават кахання
мілілітры шчасця
грамы пажадання
хата небагата
гегель ды бетховен
сыр ды ркацытэлі
мышы — у падполлі
танцы — у пасцелі
шчасце — у іксэлі
ўсходы ды заходы
прынцы фларызэлі
шэрыя вясёлкі
чорныя квадраты
фэншуй у цямніцы
будзем весяліцца
і гэты крыж не будзе пусты ніколі
⠀
Над кнігай працавалі:
⠀
Пераклад з рускай мовы на беларускую Паўла Касцюкевіча.
Рэдактарка Марыя Мартысевіч.
Дызайн вокладкі, ілюстрацыі Алекса Навіцкага.

А можна не пераклады? Безумоўна ☺⠀➖ Хвілінка. Тры гісторыі➖ Хвілінка. Другая кніга⠀— метафізічны расповед пра трох героя...
10/02/2026

А можна не пераклады? Безумоўна ☺
⠀
➖ Хвілінка. Тры гісторыі
➖ Хвілінка. Другая кніга
⠀
— метафізічны расповед пра трох герояў, якія трапляюць у адну менскую кавярню напрыканцы восьмідзесятых і адтуль не выходзяць.
⠀
Дзве кнігі Ігара Бабкова на сайце Кнігарні Логвінаў!
⠀
Гэта тут:
⠀
https://lohvinau.by/product/%d1%85%d0%b2%d1%96%d0%bb%d1%96%d0%bd%d0%ba%d0%b0-%d1%82%d1%80%d1%8b-%d0%b3%d1%96%d1%81%d1%82%d0%be%d1%80%d1%8b%d1%96-%d1%96%d0%b3%d0%b0%d1%80-%d0%b1%d0%b0%d0%b1%d0%ba%d0%be%d1%9e/
⠀
https://lohvinau.by/product/%d1%85%d0%b2%d1%96%d0%bb%d1%96%d0%bd%d0%ba%d0%b0-%d0%b4%d1%80%d1%83%d0%b3%d0%b0%d1%8f-%d0%ba%d0%bd%d1%96%d0%b3%d0%b0-%d1%96%d0%b3%d0%b0%d1%80-%d0%b1%d0%b0%d0%b1%d0%ba%d0%be%d1%9e/

Падрабязней:
⠀
💫 «Хвілінка. Тры гісторыі»
⠀
— тры сябры: паэт, змагар, спявачка. Кожны з іх, пражываючы эпохі, трымаецца свайго выбару.
⠀
Паэт застаецца сярод шаманства словаў. Змагар ідзе да канца, хаця й разумее, што ў гэтым спектаклі больш няма за што змагацца. Спявачка хоча знайсці музыку кону і з ёй супасці. З іншага боку, ёсць другі план. Метафізічны. З гэтай перспектывы перад намі – алхімічная гісторыя пра mysterium coniunctionis, магічны тэатр душы, персанажы якога прыбраныя ў вопратку часу. Раман пра месцы, у якія мы патрапляем, і месцы, у якіх мы застаемся.
⠀
💫 «Хвілінка. Другая кніга»
⠀
— другая кніга завяршае падарожжа праз эпохі, распачатае 24 жніўня 1984 году трыма сябрамі ў ленінскім пакоі гістфакаўскага інтэрнату на Свярдлова, 34. Францішак блукае па віленскіх лабірынтах у пошукахзалатой маскі, Эва Дамініка ўцякае з краіны, але вяртаецца да сябе, Багдан радыкальна мяняе краявіды, унутры і навонкі. І толькі аўтар (не блытаць з Аўтарам) увесь гэты час цярпяліва стаіць за стойкай бара ў Хвілінцы, спрабуючы расказаць (каму?) пра сваё жыццё, пра раман і пра тое, як усё з усім пераблытана.

Чытаем славацкую паэзію. Напрыклад, метафарычную кнігу Пэтэра Мілчака «Крэўныя браты»⠀🔹🔹🔹⠀•У Віктара ёсць чорны балёнік....
09/02/2026

Чытаем славацкую паэзію. Напрыклад, метафарычную кнігу Пэтэра Мілчака «Крэўныя браты»
⠀

🔹🔹🔹
⠀
•
У Віктара ёсць чорны балёнік. Караль ужо бачыў балёнікі чырвоныя,
жоўтыя і сінія, але чорнага – яшчэ ніколі.
⠀
Віктар кажа, што гэта не балёнік, а душа ягонага дзядзькі Фларыяна.
Фларыян заўсёды баяўся памерці ўдзень. Ён жадаў памерці ўночы.
Уночы яго чорнай душы ніхто б не пабачыў.
⠀
Але Фларыян памёр удзень. Свяціла сонца і не было ветру. Як толькі
Фларыянава душа ўзнеслася, Віктар прывязаў да яе матузок.
⠀
Цяпер ён паўсюль носіць яе з сабой. Нават у школу, у пластыкавым
пакеце, каб яна не кідалася ў вочы настаўнікам.
⠀
У Віктара ёсць чорны балёнік, але з дзвюма душамі яму жывецца
нялёгка.
⠀ ⠀
Пераклад: Святлана Богуш
⠀
⚡Зборнік вершаў у прозе славацкага паэта Пэтэра Мілчака. Дасціпныя тэксты-прыпавесці пра Караля і Віктара маюць некалькі семантычных слаёў і поўняцца чароўным пераўтварэннямі і метафарамі. Кніга дапамагае зірнуць на свет скрозь люстра дзіцячай непасрэднасці і прыкмеціць тое, што звычайна не заўважаецца.
⠀
Шукайе тут: https://lohvinau.by/product/%d0%bf%d1%8d%d1%82%d1%8d%d1%80-%d0%bc%d1%96%d0%bb%d1%87%d0%b0%d0%ba-%d0%ba%d1%80%d1%8d%d1%9e%d0%bd%d1%8b%d1%8f-%d0%b1%d1%80%d0%b0%d1%82%d1%8b/

 #урыўкі⠀⚡ Невядома велічыня — кніга гутарак, артыкулаў, згадак, водгукаў і выступленняў культавага Алеся Разанава.⠀Шука...
06/02/2026

#урыўкі
⠀
⚡ Невядома велічыня — кніга гутарак, артыкулаў, згадак, водгукаў і выступленняў культавага Алеся Разанава.
⠀
Шукайце тут: https://lohvinau.by/product/%d0%bd%d0%b5%d0%b2%d1%8f%d0%b4%d0%be%d0%bc%d0%b0%d1%8f-%d0%b2%d0%b5%d0%bb%d1%96%d1%87%d1%8b%d0%bd%d1%8f-%d0%b0%d0%bb%d0%b5%d1%81%d1%8c-%d1%80%d0%b0%d0%b7%d0%b0%d0%bd%d0%b0%d1%9e/
⠀⠀
•••
⠀
У вершы, калі ён праўдзівы, прысутнічае невядомая велічыня і адтаго, наколькі яна прысутнічае, ён праўдзівы.
⠀
Яна больш, чым змест, яна першазмест, і першазмест усіх вершаў невядомая велічыня. Ёю яны распазнаюцца і ёю слушныя, да яе звернуты і ёю абумоўлены.
⠀
У што мы ўслухоўваемся, калі верш чытаем ці згадваем верш напамяць? Так, у яе, у невядомую велічыню. Застаючыся ў вершы, яна па-за вершам, яна відушчая, але самой яе не відаць, дзякуючы ёй кшталты набываюць азначэнні, а словы найменні, аднак сама яна ўхіляецца ад найменняў і азначэнняў, і самае большае, што верш здольны зрабіць — выявіць яе прысутнасць. Пра што б ён ні быў, яго змест суадносіцца з ёю, астатняе ўмовы і акалічнасці, дзякуючы альбо насуперак якім гэта адбываецца.
⠀
Верш вынікае з суадносіны вядомага і невядомага: у ім невядомае ўводзіцца ў вядомае так, што застаецца не ўведзеным, і вядомае выводзіцца з невядомага так, што застаецца нявыведзеным.
⠀
Пра што б ён ні быў, ён заўсёды застаецца дарэшты недатлумачаным, у ім прысутнічае тое, што, разгортваючы прастору для вытлумачэння, само ім не схопліваецца, што схопліваецца, дык гэта вестка: тое, што перастала ўжо быць невядомым і яшчэ вядомым не сталася.
⠀
Верш ведае вестку.

Глядзіце што!⠀⚡ Аўдыёверсія кнігі Мэіра Шалева "За сіняй гарой" lohvinau.mave.digital/⠀⠀Тэкст чытае: Зміцер БартосікПера...
05/02/2026

Глядзіце што!
⠀
⚡ Аўдыёверсія кнігі Мэіра Шалева "За сіняй гарой"


lohvinau.mave.digital/⠀
⠀
Тэкст чытае: Зміцер Бартосік
Пераклад: Павал Касцюкевіч
⠀
А папяровая версія тут: lohvinau.by/product/за...


⠀
Сямейная сага чатырох пакаленняў ізраільцаў. Гісторыя пачынаецца ў 1920-х, у забалочанай Ізрээльскай даліне, куды прыбываюць габрэі-рэпатрыянты Магілёўшчыны, Міншчыны, Чарнігаўчыны, Кіеўшчыны, а таксама іншых куткоў Усходняй і Цэнтральнай Еўропы. Аповед у духу магічнага рэалізму — гэта перапляценне чалавечых і звярыных лёсаў, гісторый змагання з дзікай прыродай і ўласнай натурай. Нежартоўныя жарсці герояў разгортваюцца на фоне змагання Ізраіля за дзяржаўнасць.
⠀
У цэнтры рамана — канфлікт паміж жыхарамі паселішча і ўнукам першапраходца Якава Міркіна Барухам, што арганізаваў на грамадскай зямлі камерцыйныя могілкі, пахаванне на якіх зрабілася модай для габрэяў свету. Да чаго прывядзе супрацьстаянне паміж Камітэтам і наглядчыкам Дома Вечнасці для Першапраходцаў, дзе пахаваныя “274 дзяды і бабкі, адзін мул і адна мандаліна”, дазнаюцца чытачы, якія пройдуць пакручастымі сцежкамі сюжэта да канца.


Гэтая кніга выйшла пры падтрымцы Дзяржавы Ізраіль у Мінску

Address

Minsk

Opening Hours

Tuesday 11:00 - 19:00
Wednesday 11:00 - 19:00
Thursday 11:00 - 19:00
Friday 11:00 - 19:00
Saturday 11:00 - 18:00

Telephone

+375173976306

Alerts

Be the first to know and let us send you an email when Кнігарня Ў posts news and promotions. Your email address will not be used for any other purpose, and you can unsubscribe at any time.

Contact The Business

Send a message to Кнігарня Ў:

Shortcuts

Share

Category