Litarka

Litarka Litarka - першая беларуская анлайн кнігарня ў ЗША

Зараз на libro.fm праходзіць распродаж дзіцячых аўдыё кніг. Даступныя кнігі на розных мовах, з большага на ангельскай. А...
06/05/2026

Зараз на libro.fm праходзіць распродаж дзіцячых аўдыё кніг. Даступныя кнігі на розных мовах, з большага на ангельскай. Але раптоўна мы натыкнуліся на такі скарб у перакладзе Макса Шчура. Знакаміты зборнік вершаў лаўрэата нобелеўскай прэміі па літаратуры Эліята які стаў адной для мюзікла кошкі
Набывайце не пашкадуеце

Ці вы бачылі гісторыю як беларуска ў Амерыцы выдала кнігу?Марына плануе вучыць беларускай мове свайго сына і зрабіла ўзн...
12/10/2025

Ці вы бачылі гісторыю як беларуска ў Амерыцы выдала кнігу?
Марына плануе вучыць беларускай мове свайго сына і зрабіла ўзнёсак у развіццё беларускамоўнага кнігавыдання, ды які!
Кніжка цацка для купання якая не баіцца вады. Вершык намі ўлюбёнага Андрэя Скурко для самых маленькіх і для тых хто пачынае чытаць сам!
Калі вы жадаеце пакласці гэтую кніжку пад ялінку маленькім беларусікам - паспяшайцеся, у чацвер мы прымаем апошнія заказы да раства і ідзем у невялічкі адпачынак.
Замовіць можна на litarka.com

10/21/2025

Паважанае спадарства - запрашаем на канцэрт Лявона Вольскага ў гэтую пятніцу ў Nublu

✨Хочаце правесці тыдзень у цудоўнай кампаніі беларусаў з цікавымі актыўнасцямі і утульнымі вечаровымі гутаркамі?💫Ці можа...
03/24/2025

✨Хочаце правесці тыдзень у цудоўнай кампаніі беларусаў з цікавымі актыўнасцямі і утульнымі вечаровымі гутаркамі?
💫Ці можа вы хочаце, каб дзеці даведаліся больш пра беларускія традыцыі і культуру?

Запрашаем вас у Беларускі сямейны летнік у штаце Масачусэц, які пройдзе з 5-га па 12 ліпеня 2025

❗️На другі заезд запісаліся толькі 2 сям'і. Каб летнік адбыўся патрэбна яшчэ як мінімум 3 сям'і ❗️

📍Фармат летніка - сямейны лагер
📍Заняткі па беларускай мове для дзяцей
📍Воркшопы і актыўнасьці ад саміх бацькоў для дарослых і дзяцей на беларускай і ангельскай мовах
📍Святкаванне Купальля
📍Прыгожая прырода, лес, возера
📍Басейн, спартовыя пляцоўкі
📍Атмасфера беларушчыны
📍 Утульныя вечаровыя размовы і гульні для дарослых
📍Асобныя пакоі з душам
📍Трохразовае харчаванне

Каб запісацца, запоўніце форму https://forms.gle/h66zaoWTWMsa9TW

🤗 Бярыце сваіх сяброў і далучайцеся!
🙌🏼 Будзем удзячныя, калі падзеліцеся допісам, каб як мага больш беларусаў даведаліся пра летнік.

Запрашаем на сустрэчу з Аляксандрам Чарнухам у гэтую суботу. Паразмаўляць пра біяграфію гурта МалчатДама, пра Міністэрст...
03/04/2025

Запрашаем на сустрэчу з Аляксандрам Чарнухам у гэтую суботу. Паразмаўляць пра біяграфію гурта МалчатДама, пра Міністэрства Сепультуры, кнігу Свінні і новую кнігу гвалт можна будзе у суботу ў Мангэтане ў атмасфэрнай кавярні.
RSVP абавязковы, бо месцы абмежаваныя. Спасылка ў профілі

Прачытайце ўслых:Дзесь на Шчучыншчыне ў пушчыХрушч гудзе ў бружмельнай гушчы😎Здолелі? 😎 Тады - ❤️Віншуем вас з днём Родн...
02/21/2025

Прачытайце ўслых:

Дзесь на Шчучыншчыне ў пушчы
Хрушч гудзе ў бружмельнай гушчы

😎Здолелі? 😎 Тады -
❤️Віншуем вас з днём Роднай Мовы!❤️

🎁Каб прыняць удзел у разыгранцы- падпішыцеся на беларускую онлайн кнігарню ў ЗША - ў інстаграме, адзначце пад пастом з разыгранкай сябра з ЗША, хто б жадаў атрымаць кнігу на роднай беларускай мове і чакайце вынікаў розыгрышу заўтра 22га лютага!
Трох пераможцаў чакае кніжка на беларускай мове на выбар - для дзяцей ці дарослых.

Набліжаецца 2025 год, і мы вам прапануем каляндары ад беларусаў для беларусаў!🌟 1. Каляндар з выцінанкамі.Аўтарства тале...
12/24/2024

Набліжаецца 2025 год, і мы вам прапануем каляндары ад беларусаў для беларусаў!

🌟 1. Каляндар з выцінанкамі.
Аўтарства таленавітай мастачкі выцінанкі Вольгі Палуніцы. Кожны месяц — новая мастацкая выцінанка з птушкай, якая ўпрыгожыць ваш дом.

📚 2. Адрыўны каляндар-слоўнічак.
Даведайцеся нешта новае кожны дзень! На кожнай старонцы — цікавае беларускае слова ці прымаўка, якія зробяць ваш беларускі слоўнікавы запас багацейшым.

🗓️ 3. Каляндар імігранта (без дат).
Дапаможа імігрантам у цяжкую хвіліну зразумець, што цяжкасці часовыя, і ўсё наладзіцца.

Выбірайце, які каляндар актуальны вам, і падтрымайце беларускую культуру і мову!

🎁Шукаеце добры падарунак сябрам і родным на святы?🎅Можа шукаеце падарунак для Сакрэтнага Санты ці Белага Слана?Літарка п...
12/20/2024

🎁Шукаеце добры падарунак сябрам і родным на святы?
🎅Можа шукаеце падарунак для Сакрэтнага Санты ці Белага Слана?

Літарка прапануе тры календара:
✴️Адзін ўпрыгожыць дом выцінанкамі ад
✴️Другі ад навучыць вас новаму слову на беларускай, ці ангельскай мове
✴️Трэці ад распавядзе вам што будзе далей з вамі ў цяжкім шляху імігранта і аблегчыць гэты шлях

Які каляндар вы б жадалі атрымаць? Пакіньце ваш варыянт у каментарах і магчыма ваш сакрэтны Санта пабачыць ;)

#беларусыўзша #святы #каляндар2025

Запрашаем далучыцца да беларускіх зімовых вячорак, дзе вы зможаце даведацца як ткуцца беларускія паясы і сплесці саламян...
12/18/2024

Запрашаем далучыцца да беларускіх зімовых вячорак, дзе вы зможаце даведацца як ткуцца беларускія паясы і сплесці саламянага павука, які будзе забіраць усё кепскае ў наступным годзе.
Таксама мы прэзентуем новыя пераклады выдавецтва Gutenberg Publisher.
Кожны зможа ўзяць кнігу ў падарунак
Спасылка на івент у каментары

Address

New York, NY

Alerts

Be the first to know and let us send you an email when Litarka posts news and promotions. Your email address will not be used for any other purpose, and you can unsubscribe at any time.

Contact The Business

Send a message to Litarka:

Shortcuts

Share

Category